Музыка

Intelligency. Жывая «Mova» — прэм’ера

Электронны лайв-бэнд, які выдаў летась адзін з самых прыгожых альбомаў у беларускай музыцы, прадстаўляе на Tuzin.fm свой рэліз «Mova», у які ўвайшлі тры зусім новыя трэкі на беларускай мове.

Гурт Intelligency адметны тым, што таленавіта і арыгінальна спалучае электронае гучаньне з жывымі і інструмэнтамі. Пры чым, акрамя гітараў ды бубнаў, каманда Ўсевалада Доўбні і Юрыя Тарасевіча выкарыстоўвае і клясычныя інструмэнты – скрыпкі ды віяланчэль. Выходзіць цікавае спалучэньне танцавальнага дып -хаўзу і тэхна з блюз-рокавымі ноткамі ды жывой сымфонікай (адсюль і ўласнае самавызначэньне стылю – «тэхна-блюз»). Гурт здабыў сабе славу як сваімі яскравымі жывымі вулічнымі выступамі ў Менску, так і студыйнымі працамі.

Intelligency у сваёй творчасьці выкарыстоўваюць пераважна ангельскую мову. Пры канцы 2015-га музыківыдалі выдатны альбом «DoLoven». Свае беларускамоўныя трэкі яны вырашыі прэзэнтаваць у асобным рэлізе – максы-сынгле «Мova», у які ўвайшлі тры зусім новыя песьні – «Не 1», «Ведаю хто я» ды «Мова». «Мы не імкнуліся аб’яднаць рэліз агульнай канцэпцыяй, – кажа вакаліст гурта Ўсевалад. – Аднак, у яго ёсьць галоўны лэйтматыў – прыгажосьць у будзённым. Мы кажам пра прыгажосьць сваёй краіны, яе мовы і простых рэчах, якія блізкія кожнаму. Вядома ж, што пра гэта можна сказаць толькі па-беларуску». Яго калега Юры Тарасевіч дадае: «Хацелася зрабіць нешта сучаснае, нешаблённае па стылю, блізкае ды роднае, але пры гэтым без архаікі. Не хацелася спэкуляваць на тэме патрыятызму, а проста пагаварыць пра прагажосьць, якую мы не заўважаем у мітусьні працоўных дзён».

Наогул, жа Ўсевалад і Юры падкрэсьліваюць, што галоўнае ў іх творчасьці – трымацца сваіх перакананьняў і даносіць іх да слухачоў. «Мы і назву абралі такую, каб аддаць даніну павагі кансэрватыўнаму разуменьню пра здаровае разьвіцьцё асобы ды незвычайны лад мысьленьня, які зьмяніўся ў наш час на мысьленьне клікавай сьвядомасьці. Сьлепа ісьці па дарогі папулярнай клюбнай культуры мы не зьбіраемся. Дакладна ўсьведамляем, што маем свой шлях і свае думкі ды гатовы імі дзяліцца», – заяўляюць музыкі.

Каментары

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА1

Светдапоўнена1

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася29

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая14

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ6

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА1

Светдапоўнена1

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →