Здарэнні55

Заснавальнік дабрачыннага фонду абвінавачваецца ў махлярстве

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да заснавальніка і каардынатара дабрачыннага праекта «Добро твори» Тамашэвіча Дзяніса Сяргеевіча, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Дзяніс Тамашэвіч, фота Уладзіміра Тамашэвіча, Tut.by

У ходзе следства ўстаноўлена, што 23-гадовы абвінавачаны адкрыў на сваё імя дабрачынны рахунак у віцебскім філіяле аднаго з беларускіх банкаў. Пасля чаго пры дапамозе электроннай пошты на адрас арганізацый горада Мінска і Віцебска разаслаў лісты з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах. Загадзя не маючы намеру перадаваць дзецям грошы, атрыманыя ад арганізацый, якія адгукнуліся паўдзельнічаць у дабрачыннасці, абвінавачаны здымаў пералічаныя грашовыя сродкі і распараджаўся імі па ўласным меркаванні.

На аснове сабраных доказаў Д.Тамашэвічу прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачанага ўжыта мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Неабходна адзначыць, што абвінавачваны выбіраў арганізацыі выпадковым чынам, выкарыстоўваючы даведнікі прадпрыемстваў і каталогі арганізацый, прадстаўленых у Рэспубліцы Беларусь. У цяперашні час у следчыя органы звярнулася 29 арганізацый, заснавальнікі якіх пацярпелі ад дзеянняў абвінавачанага.

Праваахоўныя органы працягваюць працаваць над выствятленнем фактаў злачыннай дзейнасці заснавальніка

Калі вы лічыце, што пацярпелі ад дзеянняў асобы, паказанай на фатаграфіі, просім Вас звярнуцца ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці па адрасе: горад Віцебск, праспект Маскоўскі, 51А (кантактны тэлефон 80212 46-21-48).

Каментары5

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў1

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны5

SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»4

Гурневіч Астапеню: Размаўляць па-руску гэта не выбар беларусаў, а навязаны выбар Масквы40

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →