Музыка22

«Стары Ольса» выдае альбом у ЗША і едзе ў тур за акіян 

Беларускі гурт сабраў 29 890 даляраў у межах кампаніі ў падтрымку альбома сярэднявечных кавераў, але мае намер найперш прэзентаваць сваю ўласную творчасць.

Вялікі посьпех напаткаў гурт «Стары Ольса», які зьбіраў на сусьветна вядомай краўдфандынгавай плятформе Kickstarter сродкі на выданьне альбому сусьветных гітоў, сыграных на сярэднявечны манер. Неабходную суму ў 7000 даляраў музыкі сабралі ўсяго за тыдзень, а за азначаны для збору месяц агульная сума ахвяраваньняў дасягнула 29 890 даляраў. У топ-5 краінаў, якія спрычынілся да новага альбому беларусаў, на першым месцы ЗША, потым ідуць Вялікабрытанія, Беларусь, Аўстралія і Канада. Сабраныя грошы музыкі плянуюць выдаткаваць на запіс абяцанага альбому з бонусамі, а таксама на тур па Амэрыцы, які пройдзе ў жніўні-верасьні. Ужо пацьверджаныя выступы ў Лос-Анджэлесе, Чыкага, Атаве, Дэнвэры ды іншых гарадах Амэрыкі. Музыкаў ужо запрасілі на інтэрвію на буйнейшае радыё ЗША National Public Radio.

«Краўдфандынг – гэта мазалі на пальцах і бяссонныя ночы! Страшна цікава! За кожным спонсарам стаіць неімаверная праца. Мару цяпер выспацца, бо жыву гэты месяц па амэрыканскім часе. Вялікае захапленьне і ўзрушэньне бачыць падтрымку з усяго сьвету, некаторыя водгукі расчульваюць да сьлёз. А яшчэ адчуваеш сябе, як на арэлях, бо спонсары могуць павышаць свае ахвяраваньні, зьніжаць і ануляваць», – сказала ў камэнтары для Tuzin.fm удзельніца гурту Марыя Шарый.

Пытаньне аўтарскіх правоў на песьні, якія запісвае «Стары Ольса» узялася ўрэгуляваць амэрыканская кампанія «24 Hour Distribution». Дыск пад назвай «Medieval Classic Rock» таксама будзе выдадзены ў Амэрыцы першапачатковым накладам у 1000 асобнікаў. Ён выйдзе да восені 2016 году, а да траўня 2017 музыкі плянуюць разаслаць падарункі усім, хто спрычыніўся да яго выданьня.

А 15 красавіка гурт прэзэнтуе ў Менску свой новы канцэртны альбом «Кола рыцэрска».

Каментары2

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве5

«Рэпутацыйная шкода велізарная». Ад цыбульнага плантатара Ёрга Дорнау дыстанцыруецца нават «Альтэрнатыва для Германіі»5

Казачны парк або турыстычная вёска. Куды паехаць на выхадныя гэтай восенню?2

Як бюджэтна адпачыць на востраве вечнай вясны ў Атлантычным акіяне? Беларусы падзяліліся досведам4

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →