Расійскі спявак Філіп Кіркораў перанёс канцэрт, які павінен быў адбыцца 23 сакавіка ў Вільні, з-за таго, што фуры з абсталяваннем і дэкарацыямі затрымліваюць беларускія мытнікі на мяжы з Літвой.
«Паважаныя прыхільнікі, — паведамляе афіцыйная старонка Кіркорава ва «УКантакце», — канцэрт у Вільні пераносіцца на 24 сакавіка. Усе набытыя квіткі на 23 сакавіка сапраўдныя на 24-е. Канцэрт у Клайпедзе, які павінен быў адбыцца 24 сакавіка на арэне «Маяк», пераносіцца на 25 сакавіка. Фуры з апаратурай затрымалі на мяжы».
Па словах прадстаўніка артыста, змесціва фур суправаджае вялікая колькасць накладной дакументацыі. Яе падрабязна вывучаюць мытнікі Беларусі, адмовіўшыся ўвайсці ў становішча і паскорыць працэс праверкі.
«Шоу «Я» ў Мінску было прынята на самым высокім узроўні — нават прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка перадаў раскошны букет для мяне і рэжысёра шоу Франка Драгана. І пасля гэтага ашаламляльнага поспеху, дзесяцітысячнай «Мінск-Арэны», дзе ні аднаго вольнага месца не было, мы сутыкнуліся проста з ашаламляльным хамствам», — сказаў спявак. Паводле яго слоў, ён разлічвае на дапамогу Лукашэнкі ва ўрэгуляванні сітуацыі.
Чытайце таксама:
Каментары