Больш за тысячу крымінальных спраў распачата па фактах удзелу грамадзян Расіі ў канфлікце на тэрыторыі Сірыі і Ірака, заявіў генпракурор РФ Юрый Чайка.
Па словах генпракурора, небяспека ўцягвання расейцаў ва ўдзел у незаконных узброеных фарміраваннях па-ранейшаму вялікая.
Акрамя таго, як адзначыў Чайка, па патрабаванні генпракуратуры быў абмежаваны доступ да адной тысячы інтэрнэт-рэсурсаў з-за забароненай інфармацыі аб экстрэмісцкай дзейнасці.
«З амаль сямі тысяч сайтаў выдаленая супрацьпраўная інфармацыя, у тым ліку пра дзейнасць забароненых у краіне арганізацый», — сказаў Чайка, выступаючы на пашыраным пасяджэнні калегіі генпракуратуры.
Генпракурор таксама папярэдзіў пра магчымасць «экстрэмісцкіх праяў» падчас выбарчай кампаніі ў Дзярждуму.
У студзені 2014 года пракуратура Чачэнскай рэспублікі прызнала законным распачацце крымінальнай справы ў дачыненні да Шахіда Тэрмібулатава, які падазраваўся ва ўдзеле ва ўзброеным канфлікце ў Сірыі на баку праціўнікаў Башара Асада.
Незадоўга да гэтага намеснік дырэктара ФСБ Расіі Сяргей Смірноў паведаміў, што ў Сірыі могуць знаходзіцца ад 300 да 400 наймітаў з Расіі, якія ваююць супраць урадавай арміі.
Каментары