Свет1010

Памёр былы міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле

У Германіі ў пятніцу, 18 сакавіка, памёр былы міністр замежных спраў краіны Гіда Вестэрвеле. Пра яго смерць паведаміў Фонд Вестэрвеле ў Берліне на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мы змагаліся. Мэта была ў нас перад вачыма. Мы ўдзячныя за неверагодна выдатны час, праведзены разам. Любоў застаецца», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным пад фатаграфіяй Гіда Вестэрвеле.

Прычынай смерці 54-гадовага палітыка стала лейкемія. З лістапада 2015 года ён увесь час знаходзіўся ў шпіталі, прычынай чаго быў пераход на новыя медыкаменты пасля праведзенай трансплантацыі касцявога мозгу.

Дыягназ «лейкемія» Гіда Вестэрвеле паставілі ў 2014 годзе - праз паўгода пасля сыходу ў адстаўку з пасады кіраўніка нямецкім МЗС. У лістападзе мінулага года ён прэзентаваў кнігу «Паміж двума жыццямі» і выступіў па тэлебачанні, дзе распавёў аб сваёй барацьбе з ракам.

Тады шэраг нямецкіх СМІ выказаў надзею, што Вестэрвеле ўдалося перамагчы хваробу, аднак ужо ў снежні 2015 года яго зноў шпіталізавалі. У якасці афіцыйнай прычыны шпіталізацыі быў названы пераход на новыя медыкаменты пасля праведзенай трансплантацыі касцявога мозгу. У бальніцы Вестэрвеле заставаўся да сваёй смерці.

З канца 1980-х гадоў Гіда Вестэрвеле граў прыкметную ролю ў нямецкай палітыцы. Будучы членам Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) і доўгі час знаходзіўся ў апазіцыі, у 2009 годзе ён стаў міністрам замежных спраў Германіі — пасля таго як свабодныя дэмакраты разам з блокам ХДС/ХСС выйгралі выбары ў бундэстаг. На гэтай пасадзе Вестэрвеле заставаўся да 2013 года.

У лістападзе 2010 г., перад прэзідэнцкімі выбарамі, Вестэрвеле прыязджаў у Мінск.

Каментары10

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў16

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай пастаўляе Беларусі дэталі для зброі супраць Украіны 6

Падазраваны ў падрыве аўтамабіля з расійскім ГРУшнікам паспеў вылецець з Масквы ў Турцыю2

«Расія лжэ наконт эканамічнага росту. Санкцыі працуюць, іх трэба ўзмацніць» — міністры фінансаў ЕС20

Галоўная зорка зборнай Украіны пераходзіць у іспанскі топ-клуб

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды4

Расійскія актывісты паскардзіліся патрыярху Кірылу на Веніяміна — ён не моліцца за перамогу6

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам3

Лукашэнка папрасіў не называць яго гаспадзінам16

Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў16

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў

Галоўнае
Усе навіны →