Улада33

Ізраіль афіцыйна паведаміў аб адмене рашэння пра закрыццё пасольства ў Беларусі

Канцылярыя прэм`ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху 16 сакавіка распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленне аб тым, што ізраільскае пасольства ў Беларусі працягне працу.

«Прэм`ер-міністр Біньямін Нетаньяху прыняў рашэнне не закрываць пасольства Ізраіля ў Мінску (Рэспубліка Беларусь)», — цытуе інтэрнэт-выданне NEWSru.co.il паведамленне прэс-службы канцылярыі кіраўніка ўрада.

«Гэта рашэнне было прынята пасля серыі кансультацый з кіраўнікамі МЗС і з міністрам Элькіным, — гаворыцца ў паведамленні. «Прэм`ер-міністр лічыць важным захаванне дыпламатычнага прадстаўніцтва ў гэтай краіне», — заявілі ў асяроддзі Нетаньяху.

Рэдакцыя NEWSru.co.il звярнулася па каментарый па гэтым пытанні ў прэс-службу МЗС Ізраіля, дзе паведамілі, што «прынята прынцыповае рашэнне захаваць прадстаўніцтва Ізраіля ў Мінску, аднак на гэты момант невядома, у якім менавіта фармаце і складзе яно будзе працаваць».

Паводле слоў прадстаўніка знешнепалітычнага ведамства, «узважваюцца самыя розныя варыянты: можа быць, гэта будзе консульства, можа быць, група дыпламатаў, якія дзейнічаюць у рамках культурнай місіі».

Пра тое, што Ізраіль мае намер захаваць сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Беларусі, БелаПАН паведаміла 10 сакавіка часовы павераны ў справах пасольства Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынскі-Співакоў. Яна адзначыла, што ў найбліжэйшыя тэрміны пасольства чакае канкрэтных указанняў з МЗС Ізраіля.

Як паведамлялася раней, у жніўні 2015 года ўрад Ізраіля падтрымаў прапанову прэм`ер-міністра Нетаньяху аб ліквідацыі сямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у сувязі са скарачэннем выдаткаў. У ліку такіх дыппрадстаўніцтваў ізраільскі прэм`ер назваў і пасольства ў Беларусі. Крыху пазней былы ізраільскі пасол у Беларусі Іосіф Шагал паведаміў, што ў МЗС Ізраіля створана камісія па вывучэнні пытання аб скарачэнні сямі дыппрадстаўніцтваў у свеце. Ці закране скарачэнне пасольства ў Мінску, невядома, дадаў ён. 

26 лістапада паміж Беларуссю і Ізраілем пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым.

У студзені 2016 года прэс-служба беларускага МЗС паведаміла, што ў адказ на закрыццё пасольства Ізраіля ў Мінску Беларусь закрые сваё пасольства ў Тэль-Авіве, як гэта прадугледжана «звычайнай дыпламатычнай практыкай». «Лічым, што ізраільскі бок робіць памылку, ігнаруючы той факт, што нас звязваюць лёсы дзясяткаў тысяч людзей, для якіх Ізраіль і Беларусь з`яўляюцца блізкімі і роднымі краінамі, а таксама ў цэлым пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін у розных сферах», — адзначалася ў паведамленні МЗС.

Каментары3

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам5

«Ну дзе ж я мог сустрэць класнага кіраўніка? У камеры магілёўскага СІЗА! А затрымалі яго праз наш чат выпускнікоў»4

У Нясвіжы памянялі мову вулічных шыльдаў «для зручнасці турыстаў і гасцей горада»15

Убачыць Беларусь з вышыні: топ-5 цікавых аглядных пляцовак

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці15

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →