Здарэнні11

Затрымалі яшчэ адну групу распаўсюднікаў спайсаў — яны здымалі двухузроўневую кватэру ў цэнтры Мінска

Ноччу з 15 на 16 сакавіка ў цэнтры Мінска затрыманыя чацвёра маладых людзей, якія займаюцца продажам аптовых партый наркотыкаў. Спецаперацыя была праведзена супрацоўнікамі наркакантролю МУС, ГУУС Мінгарвыканкама, Партызанскага РУУС сталіцы пры падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання.

Члены злачыннай групы арганізавалі інтэрнэт-пляцоўку для рэалізацыі сінтэтычных наркотыкаў і спайсаў дылерам ніжэйшага звяна, якія, у сваю чаргу, прадавалі «тавар» спажыўцам. Выяўленне зламыснікаў ускладнялася іх ведамі ў сферы абароны інфармацыі. Усе чацвёра аказаліся студэнтамі 18—20 гадоў, трое з іх навучаліся ў вядучай тэхнічнай ВНУ краіны. Дарэчы, для зносін падазраваных з кліентамі выкарыстоўваўся інтэрнэт і спецыяльная шыфраваная праграма, аднак гэта не перашкодзіла аператыўнікам выявіць месцы закладак і выкрыць тых, каму яны прызначаліся.

Затрыманне адбывалася ў здымнай двухузроўневай кватэры, якая выкарыстоўвалася для кіравання працэсам, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама. Прычым самі затрыманыя наркаманамі ніколі не былі.

Праводзяцца далейшыя аператыўна-следчыя мерапрыемствы па ўсталяванні ўсіх эпізодаў злачыннай дзейнасці падазраваных, а таксама іх магчымых саўдзельнікаў. Ёсць падставы меркаваць, што «куратар» маладых людзей знаходзіцца за межамі Беларусі.

Экспертамі ўжо пацверджана, што больш за 200 грамаў канфіскаванага рэчыва з'яўляецца сінтэтычным наркотыкам (гэтай колькасці хапіла б на больш чым тысячу доз). Па астатнім аб'ёме канфіскаванага экспертыза яшчэ праводзіцца.

Адзін з затрыманых меў намер незаконным шляхам назбіраць грошай на адкрыццё легальнага бізнесу ў будучыні, аднак не паспеў. Бо, як ён сам сказаў аператыўнікам, тыя «вельмі добра працуюць».

Каментары1

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Барацьба оркаў за мірнае неба і душныя эльфы. Што паказалі ў новым сезоне «Пярсцёнкаў улады»1

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну2

Вялікі пажар у Вялікіх Аўцюках патушылі

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам3

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць5

Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце2

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл6

Кейт Мідлтан завяршыла хіміятэрапію2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію7

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →