Дзіця шпіталізавана ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».
Аднагадовае дзіця змясцілі ў рэанімацыю з прыкметамі цяжкай інтаксікацыі. Маці хлопчыка заўважыла, што стан сына рэзка пагоршыўся — ён стаў млявым, — а ў роце яна выявіла рэшткі цыгарэты. Жанчына адразу ж выклікала хуткую.
Дзіця, як аказалася, пажавала знойдзеную ў кватэры цыгарэту. Хлопчыку зрабілі прамыванне страўніка, яго жыццю нічога не пагражае.
Па словах медыкаў, нікацін асабліва небяспечны для маленькіх дзяцей: ён добра ўсмоктваецца ў арганізм у ротавай поласці і можа прывесці не толькі да атручвання, але і да комы ці нават смерці.
Каментары