Свет3535

Апублікавана абавязацельства аб супрацоўніцтве са спецслужбамі, падпісанае Лехам Валэнсам ФОТАФАКТ

Матэрыялы польскага Інстытута нацыянальнай памяці, якія тычацца Валэнсы, сталі даступныя ў чытальнай зале архіва. 22 лютага сюды пусцілі групу навукоўцаў і журналістаў, зацікаўленых справай.

Для азнаямлення даступная тэчка з дакументамі, якія тычацца сакрэтнага супрацоўніка пад псеўданімам «Болек» і былі падпісаныя экс-прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.

Матэрыялы, даступныя ў архіве Інстытута нацыянальнай памяці, ўтрымліваюць дакумент, датаваны 21 снежня 1970 года. Гэта абавязацельства аб супрацоўніцтве, падпісанае Лехам Валэнсам.

«Абавязацельства,

Я, ніжэйпадпісаны Валэнса Лех, сын Баляслава і Феліксы, народжаны ў 1943 годзе ў Папове, павет Ліпна, абавязваюся захоўваць у таямніцы ўтрыманне размоў, праведзеных са мной работнікамі службаў бяспекі.

Адначасова абавязваюся супрацоўнічаць са службай бяспекі пры раскрыцці і барацьбе з ворагамі ПНР.

Інфармацыю абавязуюся перадаваць у пісьмовым выглядзе, яна будзе грунтавацца на праўдзе. Факт супрацоўніцтва са службай бяспекі абавязуюся трымаць у сакрэце і не раскрываць яго нават перад сям'ёй.

Інфармацыю буду перадаваць пад псеўданімам «Болек».

Лех Валэнса

Болек».

Калі верыць дакументам, знойдзеным у доме памерлага міністра ўнутраных спраў Польшчы Кішчака, Валэнса супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі да 1976 года. Лідарам апазіцыі ён стаў праз 4 гады пасля таго, у 1980-м. Тым не менш, правыя сілы ў Польшчы лічаць, што колішняя супраца са спецслужбамі ўплывала на паводзіны Валэнсы ўжо ў якасці прэзідэнта на пачатку 1990-х. У Польшчы, у прыватнасці, не была праведзена жорсткая люстрацыя, а кіраўнікі старога рэжыму не панеслі пакарання.

Каментары35

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →