Грамадства1515

«Столькі часу свет чакаў гэтага» — мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з нагоды сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага

Зварот Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, да вернікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з сустрэчай 12 лютага на Кубе Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла

«Каб усе былі адно! Божа, благаславі сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла! Нарэшце! Так і хочацца ўсклікнуць: «Дзякуй Богу, які бязмежны ў сваёй міласэрнасці!», — гаворыцца ў звароце мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

«Столькі часу свет чакаў сустрэчы Рымскага Папы і Маскоўскага Патрыярха. І вось Бог адорвае нас дарам ласкі іх сустрэчы, якая адбудзецца 12 лютага гг. у будынку Міжнароднага аэрапорта ў Гаване. 

Месцам сустрэчы Бог абраў Кубу, краіну, дзе яшчэ не так даўно рэлігія жорстка пераследавалася, але адначасова і краіну, якую ўжо наведалі святы Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI і Францішак. Наведаў яе і Патрыярх Маскоўскі ў сваю бытнасць яшчэ Старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. 

Сустрэча адбудзецца ў Новым Свеце, які не датычны да балючых падзелаў хрысціянства, што дагэтуль з’яўляюцца незалечанай і крывацечнай ранай на адзіным Містычным Целе Хрыста.

Менавіта таму Гавана — адпаведная нейтральная пляцоўка для такой важнай і вельмі патрэбнай сустрэчы». 

«Сучасны свет развіваецца імкліва. Кожны дзень прыносіць усё новыя і новыя выклікі, у тым ліку і маральнага характару. На іх неабходна як мага хутчэй адказваць, бо заўтра можа быць занадта позна. Трэба адказваць супольна, каб адказ быў мацнейшым і пацвярджаў адзінства. Падчас сустрэчы сусветных хрысціянскіх лідараў будуць абмеркаваны пытанні ганенняў хрысціян, двухбаковых адносін і міжнароднай палітыкі. Па выніках сустрэчы будзе падпісана супольная дэкларацыя. Сам факт сустрэчы неабходна ацаніць як веху ў адносінах Каталіцкага Касцёла і Маскоўскага Патрыярхату», — адзначаецца ў звароце мітрапаліта Каталіцкай царквы ў Беларусі.

«Упэўнены, што доўгачаканая сустрэча стане новым крокам да ажыццяўлення закліку Хрыста да адзінства хрысціян і надасць яму новы дынамізм. Яна таксама будзе спрыяць сумеснаму абвяшчэнню Евангелля, абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і будаванню цывілізацыі жыцця, любові і міру. Яна адкрые новую старонку ў адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой і пакажа свету, што мара святога Яна Паўла II аб тым, каб хрысціянства дыхала двума лёгкімі — Заходнім і Усходнім — ажыццяўляецца».

«Сімвалічна, што сустрэча двух лідараў сусветнага хрысціянства адбудзецца ў Юбілейны Год Божай Міласэрнасці і адразу пасля свята Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, якое Касцёл адзначае 11 лютага як Сусветны дзень хворых. Сучасны свет хворы, найперш духоўным недамаганнем, і яго неабходна лячыць сумеснымі высілкамі хрысціян розных веравызнанняў, асабліва католікаў і праваслаўных, погляды якіх на маральныя праблемы сучаснасці вельмі блізкія.

Прадстаўніцтвам Маці Божай Люрдскай заклікаю ўсіх вернікаў маліцца ў інтэнцыі сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, каб Бог яе благаславіў і каб яна сапраўды прынесла добрыя плёны», — адзначае мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Каментары15

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →