Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска Любоў Трапашка.
Інцыдэнту папярэднічала ДТЗ, якое адбылося сёння каля 16.15 паміж праспектам Дзяржынскага і вуліцай Сямашкі. На перакрыжаванні, каб прапусціць паток машын перад разваротам, спыніўся навучальны аўтамабіль «Опель Корса», у якім знаходзіліся курсант і інструктар. У гэты час у яго ўрэзалася «Мазда 3».
Інструктар выйшаў з «Опеля» і заўважыў, што кіроўца «Мазды» па знешніх прыкметах п'яны, паводзіць сябе неадэкватна. Тады мужчына выклікаў міліцыю.
Супрацоўнікі ДАІ, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння заўважылі, што кіроўца спрабаваў парэзаць сабе вены. Яны дапамаглі пацярпеламу, аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і выклікалі хуткую. Параненага кіроўцу шпіталізавалі.
Каментары