Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін мае намер падняць пытанне адносна перамоў аб дэакупацыі Крыма на сустрэчы міністраў замежных спраў у «нармандскім фармаце» 13 лютага.
Пра гэта ён заявіў у пятніцу, перадаюць »Украінскія навіны».
«Мы ціснем, але Расія кажа пакуль, што, гэта не патрабуе абмеркаванняў. Я, дарэчы, падыму гэтае пытанне падчас нашай сустрэчы ў «нармандскім фармаце», няважна, дзе яна пройдзе», — сказаў ён.
Украінскі бок на гэтых перамовах па дэакупацыі Крыма, як адзначыў Клімкін, цікавяць пытанні ў гуманітарнай, экалагічнай, эканамічнай і навігацыйнай сферах, а таксама сітуацыя з бяспекай і сам статус паўвострава.
«Ці зможам мы пачаць з Расіяй дыскусію па ўсіх пытаннях адначасова — гэта пытанне далейшага абмеркавання. Але ў нас ёсць столькі пытанняў, і я спадзяюся, што Расія таксама разумее, што гэтыя пытанні не вырашаюцца. Пад расійскай акупацыяй Крым сёння ідзе ў нікуды», — сказаў міністр.
Клімкін паведаміў, што фармат перамоў падэакупацыі Крыма не будзе мець нічога агульнага з «нармандскім фарматам», што прадугледжвае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе.
4 лютага Еўрапейскі парламент заклікаў Расію пачаць перамовы з Украінай аб дэакупацыі Крыма.
Каментары