Новы электронны сэрвіс «Падатковы калькулятар» размешчаны на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, паведаміў прэс-сакратар міністэрства Сяргей Шкут.
«Падатковы калькулятар дазваляе любому карыстальніку самастойна разлічыць суму падаходнага падатку з фізічных асоб — для гэтага неабходна толькі ўвесці адпаведныя дадзеныя», — адзначыў прэс-сакратар.
Новы электронны сэрвіс распрацаваны для разліку сумы падаходнага падатку з фізічных асоб з мэтай павышэння падатковай пісьменнасці насельніцтва. Разлік падатку з грамадзян з дапамогай дадзенага сэрвісу носіць азнаямленчы характар.
Асноўнымі дадзенымі для разліку падаходнага падатку з фізічных асоб з'яўляюцца від даходу, сума даходу, якi падлягае падаткаабкладанню, і наяўнасць месца асноўнай працы. Таксама ўводзяцца дадзеныя аб праве на падатковыя льготы і вылікі, у тым ліку наяўнасць дзяцей і ўтрыманцаў, сума выдаткаў на адукацыю, страхаванне, будаўніцтва жылля. «Як вынік — аператыўна разлічаная сума падаходнага падатку з фізічных асоб», — рэзюмаваў Сяргей Шкут.
Каментары