Кандрусевіч заклікае сучасны свет вярнуцца да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў сучасны свет вярнуцца да традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Іерарх сёння ўзяў удзел у калядным вечары ў Інстытуце тэалогіі БДУ.
«Галоўная задача царквы — новы этап вывучэння Евангелля, пошук спосабаў нясення яго святла людзям. Мы бачым, што сучасны свет адмаўляецца ад традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Культура павінна быць, у першую чаргу, духоўная, а менавіта адухаўленнем культуры і займаецца царква, каб хрысціянскія каштоўнасці вярнуліся ў наша жыццё», — сказаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў сваю чаргу адзначыў, што фактычна калядныя святы ўжо прайшлі, аднак іх святкаванне не павінна і не можа быць абмежавана вузкімі рамкамі, бо яно звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, высакародныя ідэалы гуманізму, прымушае задумацца пра сэнс жыцця.
На вечарыне былі ўручаныя калядныя прэміі двум намінантам, якія асабліва папрацавалі на ніве духоўнай асветы: ад святароў узнагароджаны протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску; ад свецкіх — Алёна Высоцкая, мастацкі кіраўнік моладзевага хору «Виссонъ».
-
Мінчук падышоў да зборшчыкаў за Лукашэнку і выказаў, што пра яго думае. Атрымалася крыміналка
-
Назва ад кінатэатра, выгляд ад аўтара віцебскай піраміды, на верхнім паверсе — дзеці. Што вядома пра гандлёвы цэнтр, які гарэў у Віцебску
-
Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі
Каментары