На 69-м годзе памёр брытанскі акцёр Алан Рыкман, піша ў чацвер, 14 студзеня, газета The Guardian.
Смерць акцёра пацвердзілі яго сваякі. Ён памёр ад раку.
Алан Рыкман — вядомы акцёр, адна з яго роляў — прафесар Северус Снэг у «Гары Потэры».
Рыкман нарадзіўся ў 1946 годзе ў Лондане, а першая роля ў кіно адбылася ў яго ў далёкім 1978 годзе. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэстыжнай прэміі «Залаты глобус», якую атрымаў у 1997 годзе за тэлефільм «Распуцін», у 2011 годзе яго таксама адзначылі кубкам MTV за ролю ў Патэрыяне. Гледачы ведаюць Рыкмана па ролях у фільмах «Моцны арэшак», «Догма» і «Каханне насамрэч». У Злучаным Каралеўстве Рыкман добра вядомы як тэатральны акцёр, сябра Каралеўскай шэкспіраўскай кампаніі.
У 2012 г. Алан Рыкман разам з іншымі вядомымі акцёрамі (у тым ліку з Рэйвам Файнсам) на просьбу Свабоднага тэатра заступіўся ў відэазвароце за беларускіх палітвязняў.
-
Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА
-
Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы
-
«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, звязаны з ГУР, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй
Каментары