Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі ў дванаццаты раз выйшла ў фінал Каляднага турніру ў Мінску.
Сёння ў заключным паядынку папярэдняй групы А беларусы разграмілі каманду Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з лікам 11:8.
У складзе пераможцаў па дзве шайбы закінулі Андрэй Асташэвіч, Павел Белы і Аляксандр Лукашэнка, на рахунку якога таксама 4 галявыя перадачы.
7 студзеня ў вырашальным паядынку за галоўны прыз супернікам каманды кіраўніка Беларусі будзе каманда Фінляндыі, якая заняла першае месца ў групе В.
Сёння фіны сустракаліся з расіянамі і перамаглі з лікам 17:6.
Каментары