Эканоміка2020

Абвал: золатавалютныя рэзервы паменшалі на $408 млн за месяц, да мінімуму з 2011 года

Па выніках снежня 2015 г. золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 408,2 млн долараў ЗША і на 1 студзеня 2016 г. склалі 4,176 млрд далараў. 

Зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у снежні 2015 г. было абумоўлена пагашэннем Беларуссю знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

У цэлым па выніках 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся на 883,3 млн. даляраў ЗША, у нацыянальным вызначэнні – на 1 248,4 млн долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыяла рэфінансаванне валютных абавязацельстваў Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам шляхам выпуску валютных аблігацый і прыцягнення крэдытных рэсурсаў у агульным аб'ёме каля 3,8 млрд даляраў ЗША.

Акрамя таго, падтрыманню міжнародных рэзервовых актываў спрыяла чыстая купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» ў суме 230 млн долараў ЗША, якая сфарміравалася ў выніку перавышэння прапановы валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку.

У 2016 годзе для падтрымання золатавалютных рэзерваў урад і Нацбанк абяцаюць праводзіць збалансаваную макраэканамічную палітыку.

Каментары20

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →