Аўто

Часовыя нумарныя знакі не заменяць транзітныя

Часовыя нумарныя знакі, форма якіх вызначаецца пастановай МУС нумар 343 ад 24 лістапада 2015 года, з'явяцца ў Беларусі з 14 лютага 2016 года і не стануць заменай транзітным рэгістрацыйным знакам, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі МУС Ганна Банадык.

«Гэтыя нумарныя, прашу заўважыць, не рэгістрацыйныя знакі ўводзяцца для таго, каб вадзіцелі толькі што набытых транспартных сродкаў — вырабленых у Беларусі або не вырабленых, але раней не зарэгістраваных у нашай краіне — маглі бясплатна праехаць па платных трасах да месца дзяржаўнай рэгістрацыі. Новы від нумароў будуць выдаваць аўтадылеры і беларускія заводы, якія вырабляюць аўтамабілі. Важна разумець, што часовыя нумарныя знакі не з'яўляюцца заменай транзітных рэгістрацыйных знакаў», — сказала Ганна Банадык.

Прадстаўнік ДАІ нагадала, што «транзіты» выдаюцца на транспартныя сродкі, якія здымаюцца з уліку, і дзейнічаюць тры месяцы, а часовыя знакі неабходна здаць у ДАІ пры дзяржаўнай рэгістрацыі набытага транспартнага сродку, што трэба зрабіць на працягу 10 дзён. Звесткі аб гэтых нумарах не будуць уносіцца ў базу ДАІ, а іх улік будуць весці вытворцы і прадаўцы транспартных сродкаў. Звесткі аб выдадзеных часовых нумарных знаках павінны захоўвацца не менш як тры гады. «Гэта фактычна часовы допуск да ўдзелу ў дарожным руху для транспартных сродкаў, якія раней не знаходзіліся на ўліку», — удакладніла Ганна Банадык.

Каментары

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз гатовы цалкам адмовіцца ад расійскага газу3

За каментары і ўдзел у пратэстах затрымалі брата палітвязня. Ён нядаўна вярнуўся з Польшчы6

У Варшаве беларус загінуў, скокнуўшы з шостага паверха бальніцы3

У Мінску ў верасні зацвілі каштаны. Гэта нармальна?3

У Дзвіне завяліся медузы, а ў мінскім вадаёме — амерыканскія паласатыя ракі

У Германіі знік 22-гадовы беларус

Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу7

У Беларусі сабраліся будаваць яшчэ адзін цэлюлозна-кардонны камбінат2

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі2

Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →