Спорт11

Беларусь прыме ў 2018 годзе студэнцкі ЧС па канькабежным спорце

Беларусь прыме ў 2018 годзе IV Чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, старшыня Беларускага саюза канькабежцаў Мікалай Ананьеў.

«У 2018 годзе мы прымаем чэмпіянат свету па канькабежным спорце сярод студэнтаў, і я перакананы, што мы даб'ёмся правядзення на нашай пляцоўцы і чэмпіянату свету, паколькі наш канькабежны стадыён адпавядае ўсім патрабаванням, што выстаўляюцца сёння да правядзення такіх спаборніцтваў», — сказаў Мікалай Ананьеў.

Віцэ-прэзідэнт НАК выказаў надзею, што па выніках чэмпіянату Еўропы па канькабежным спорце, які пройдзе ў Мінску 8-10 студзеня, Міжнародны саюз канькабежцаў даверыць Беларусі і правядзенне больш буйных спаборніцтваў, напрыклад, этапаў кубка свету, дзе колькасць удзельнікаў дасягае двухсот чалавек.

Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце пройдзе ў Мінску 8-10 студзеня ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна». Гэты міжнародны спартыўны форум праводзіцца ў Беларусі ўпершыню. Прэстыжны турнір збярэ лепшых канькабежцаў і балельшчыкаў з 17 краін, у тым ліку Галандыі, Італіі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Чэхіі. Спартыўны гонар Беларусі даверана адстойваць вядомым спартсменам: Марыне Зуевай, Таццяне Міхайлавай і Віталю Міхайлаву.

Паколькі чэмпіянат праводзіцца ў час калядных свят, у кожны спаборніцкі дзень у будынку веладрома будзе арганізавана работа фан-зоны. Усіх, хто прыйдзе сачыць за барацьбой на лядовых дарожках, чакае вялікае сямейнае святочнае шоу: танцавальныя і вакальныя конкурсы, канцэрт альтэрнатыўнай музыкі, катанне на ролікавых каньках.

У перапынках паміж забегамі можна будзе пакаштаваць стравы беларускай кухні, выпіць гарачы духмяны чай, паўдзельнічаць у розыгрышах, паслухаць каларытную беларускую музыку. Гледачоў чакаюць прыемныя прызы і падарункі.

Каментары1

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень12

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень12

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →