Цана бараля нафты Brent на Лонданскай біржы абнавіла 11-гадовы мінімум. У сераду ф'ючарсы на нафту з пастаўкай у лютым працягнулі пачатае ў аўторак падзенне і на мінімуме дасягнулі 34,85 даляра за бараль.
Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, прычынай зніжэння сталі абноўленыя дадзеныя аб запасах нафты ў ЗША.
Апытаныя агенцтвам аналітыкі адзначаюць, што канфлікт паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй не прывёў да павышэння цэнаў, бо прапанова на сусветным рынку па-ранейшаму перавышае попыт.
Паводле ацэнак некаторых экспертаў, у бліжэйшыя тыдні нафта можа апусціцца да 30 даляраў за бараль.
Каментары