6 студзеня ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Яна была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а праз 100 гадоў свята пачалі адзначаць і на Захадзе.
Гэты дзень называюць таксама «Тры Каралі» на ўспамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля. Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, Марыю; упалі на твар і аддалі Яму пашану.
Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).
Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца, іх надала хрысціянская традыцыя. Да таго ж у Евангеллi яны называюцца не каралямi, а мудрацамi. Традыцыя з часам надала iм яшчэ i каралеўскую годнасць, звязаўшы iх мiсiю, як i ўсе iншыя найважнейшыя падзеi з жыцця Езуса, са Старым Запаветам.
-
«Патугі, валтузня і брудныя метады». Рыжанкоў заявіў, што Мінск спакойна глядзіць на зварот Літвы ў суд у Гаазе
-
Жыхарка Піншчыны паскардзілася, што былы муж не плаціць аліменты на трох дзяцей. Аказалася, двое з іх не яго
-
У Гродне хірургі выратавалі 98-гадовую пацыентку, выканаўшы ёй складаную аперацыю
Каментары