Культура

«Краіна казак» — праграма, якая аб’ядноўвае ў сабе дзіцячыя кнігі, песні і калыханкі, з’явілася на Google Play

Карыстальнікі мабільных прыладаў на базе Android могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. Акрамя таго, праграма парадуе малечу музыкаю ды спевамі: у асобным раздзеле яны знойдуць цудоўныя песенькі гурта «Агатка» на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.

Для самых маленькіх — некалькі дзясяткаў беларускіх калыханак: сучасных і аўтэнтычных, улюбёных і малавядомых. Бацькі змогуць не толькі выкарыстаць плэер і праслухаць спевы разам з дзецьмі, але і прачытаць словы, вывучыць іх, каб наступным разам праспяваць калыханку самім.

Стваральнікі «Краіны казак» спадзяюцца, што дзякуючы гэтай праграме, якая дае лёгкі доступ да твораў на беларускай мове, больш бацькоў пачнуць чытаць дзецям беларускія кнігі, і беларуская мова перастане быць для дзяцей «другою роднаю».

«На сённяшні дзень сапраўды існуе такая праблема, — дзеліцца сваім меркаваннем каардынатарка праекту Таццяна Цуканава, — дзецям няма дзе пачуць беларускую мову. Мы стварылі праграму з якасным і бясплатным кантэнтам, каб заахвоціць беларусаў чытаць дзецям па-беларуску файныя кнігі, слухаць і спяваць калыханкі ды вясёлыя песенькі на словы беларускіх паэтаў, шанаваць сваё і гадаваць дзетак беларусамі.»

«У праграме ёсць асобны раздзел з беларускімі калыханкамі, дзе мы аб’ядналі добра вядомыя і ўпадабаныя калыханкі ды аўтэнтычныя спевы з архіву Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору — распавядае стваральнік праграмы Алесь Булойчык. — Мы спадзяемся, што гэты раздзел будзе вельмі карысны маладым бацькам.» «Калыханка – гэта тое, што чуюць дзеці з самага маленства, і хіба не цудоўна, калі гэта будзе аўтэнтычны мілагучны спеў на беларускай мове?», — дадае дызайнер Людміла Навакоўская.

Спампаваць праграму можна з Google Play.

Стваральнікі «Краіны казак» плануюць дапрацоўваць і развіваць праграму. Кожны можа дапамагчы заўвагамі ды прапановамі, даслаўшы іх на адрас [email protected]. Сваім меркаваннем можна падзяліцца, адказаўшы на некалькі пытанняў.

Нагадаем, што для карыстальнікаў iPad існуе праграма «Кнігі дзеткам» з праілюстраванымі і агучанымі кнігамі на беларускай мове, якія таксама дасяжныя для спампоўвання задарма з https://itunes.apple.com/by/app/knigi-dzetkam/id786269247?mt=8

Каментары

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы2

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнобыльскай зоне новы пажар: прыцягнулі чатыры сотні ратавальнікаў

УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні1

З Беларусі сышоў буйны валютны брокер. Беларускі рынак Форэкс у заняпадзе

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай37

У дачным пасёлку пад Магілёвам працягваюцца прыгоды: пасля выпадку з шаленствам там згарэла крама1

Вядучая Люцыя Герашчанка адказала, ці вернецца на ТБ5

У Польшчы заявілі аб спыненні дзейнасці групы кібердыверсантаў, якія працавалі на Беларусь і Расію

Новы незвычайны спосаб рамантычных знаёмстваў набірае шалёныя абароты4

У Львове развіталіся з сям'ёй, загінулай пасля расійскага ракетнага ўдару Расіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы2

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Галоўнае
Усе навіны →