Пятро Ялфімаў перамог на расійскім шоу «Галоўная сцэна» па выніках інтэрнэт-галасавання
Пятро Ялфімаў, які зрабіў фурор пры адборы на расійскае шоу «Галоўная сцэна», перамог па выніках галасавання гледачоў.
Хоць па выніках галасавання журы, ён не прайшоў у суперфінал, а перамог расійскі артыст, удзельнік шостай «Фабрыкі зорак», саліст групы «Чэлсі» Арсеній Барадзін.
Ялфімаў спяваў песню «Я падаю ў неба» разам з Вольгай Кармухінай. Падчас яго выступу зала выбухнула воплескамі, а журы адбівала рытм песні, заведзеная энергічнай кампазіцыяй. Але па выніках галасавання журы Пятро не прайшоў у суперфінал, хоць і перамог па выніках глядацкага інтэрнэт-галасавання.
— Я хачу сказаць вялікі дзякуй маёй сям'і, маёй жонцы, дачцэ, маім прыхільнікам, сябрам. Я думаю, што галасавала не толькі Беларусь і Расія, але, па-мойму, галасаваў ўвесь свет. Дзякуй, - сказаў на ўручэнні прыза Пятро Ялфімаў.
Каментары