Грамадства2525

Лапці ды матрошкі… Як прадстаўляюць Беларусь на кірмашы ў Варшаве?

Піша Віктар Шукеловіч.

Для тых, хто яшчэ не прыдбаў святочных падарункаў, – цэлы россып вырабаў з натуральных матэрыялаў: драўляныя лялькі, свечкі з воску, ваўняныя кашалькі ды шкарпэткі, рознакаляровыя шкляныя цацкі ды гэтак далей. Побач каваль куе падковы, якія яшчэ цёплымі можна купіць «на шчасце».

Авечы сыр з гораў – «асцыпкі»

Сярод гандляроў ёсць і беларусы – маладзён і жанчына, якія прадстаўляюць праваслаўны манастыр святой Лізаветы ў Навінках пад Менскам. Іх крамку можна пазнаць па скарбонцы для ахвяраванняў з надпісам «Minsk, Belarus».

Беларусы стараюцца размаўляць па-польску, і ў жанчыны выходзіць даволі добра. Маладзёну ж не хапае польскіх словаў, таму ён часта звяртаецца да беларускай мовы: «чарга», «не хапае», «шмат»… Гэта, паводле яго, мае спрасціць камунікацыю з палякамі. Паміж сабою прадаўцы размаўляюць аднак па-расейску.

Відаць, што беларусы добра падрыхтаваліся да паездкі ў Польшчу – кожнаму пакупніку яны даюць улёткі з інфармацыяй на польскай мове пра манастыр святой Лізаветы ды з нумарам банкаўскага рахунку для грашовых ахвяраў.

На прылаўку ў прадстаўнікоў манастыра – матрошкі самых разнастайных памераў, лялькі ў какошніках ды драўляныя цацкі ў выглядзе цэркваў, якія вельмі нагадваюць царкву Васіля Блажэннага ў Маскве. Сярод тавараў, якія прадаюць беларусы, – хатнія тапкі, плеценыя з лазы ў выглядзе лапцяў, а таксама вышываныя фартушкі, аднак дарэмна шукаць на іх беларускія ўзоры, – на фартухах зноў матрошкі.

Пытаюся ў прадавачкі, ці ёсць у продажы беларускія іконы. «У нас усе іконы беларускія», – адказвае жанчына. Прыглядаюся бліжэй: ёсць абраз Тройцы Андрэя Рублёва, выява Маці Божай Казанскай… Цікаўлюся, а ці ёсць абраз Маці Божай Жыровіцкай, якую ўшаноўваюць праваслаўныя беларусы. Гандлярка паціскае плячыма: «Ёсць ікона і Жыровіцкай, недзе была, але трэба шукаць. Цяпер не знайду».

Няўжо ў Беларусі няма ніякіх рэгіянальных прадуктаў, каларытных вырабаў народных майстроў, якія можна было б прывезці ды паказаць у Варшаве? Атрымліваецца, што пакуль з Менску за заходнюю мяжу вязуць прадаваць «русский мир» з матрошкамі, лапцямі ды какошнікамі. Добра, што пакуль гэта толькі цацкі. Аднак, калі прадаюць, значыць ёсць і попыт?

Каментары25

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Усе навіны →
Усе навіны

Адэсіт за $6 тысяч збег ад мабілізацыі ў Расію, дзе стаў кантрактнікам. А калі трапіў на фронт, то здаўся ўкраінцам7

Чаму Байдэн вырашыў выйсці з гонкі? Вось што пра гэта пішуць сусветныя медыя2

Сотні буслоў сабраліся на адным полі ля Гродна ФОТАФАКТ2

Колькасць легкавікоў на беларуска-польскай мяжы вырасла да гіганцкіх 3501

Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму4

Камала Харыс заручылася даверам усіх лідараў Дэмакратычнай партыі1

Камалу Харыс ужо падтрымалі Клінтаны, Абама маўчыць

Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША1

Афёра на 3 млрд: Nestlé гадамі прадавала ваду з крыніц з фекаліямі і бактэрыямі пад выглядам прыроднай мінеральнай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага2

Падрабязнасці тэракту Крыгера пад Азярышчам — разбураныя шпалы і ніводнага параненага

Галоўнае
Усе навіны →