Спорт55

Сяміразовы чэмпіён краіны па футболе пераходзіць у ізраільскі клуб?

Беларускі паўабаронца Дзмітрый Бага ў нядзелю прыбыў у Хайфу, дзе пройдзе медыцынскае абследаванне і, калі не будзе выяўлена праблем са здароўем, падпіша кантракт з мясцовым «Хапаэлем». Меркавана — тэрмінам на паўтара года, паведамляе Tribuna.com.

Бага (нарадзіўся 4 студзеня 1990 г.) выступаў за БАТЭ з 2007 г. Сяміразовы чэмпіён краіны. За барысаўскі клуб правёў 182 матчы, забіў 23 мячы.

У снежні ў Багі скончыўся кантракт і клуб не стаў працягваць пагадненне з футбалістам.

***

«Хапаэль» Хайфа быў заснаваны ў 1923 г. Чэмпіёнам Ізраіля быў у 1999 г., тройчы валодаў кубкам краіны. У мінулым сезоне фінішаваў на 12-м месцы.

У сёлетнім сезоне ідзе на 10-м месцы (усяго ў чэмпіянаце гуляюць 14 клубаў), і сёння гуляе з Тэль-Авіве з тамтэйшым «Хапаэлем».

«Хапаэль» у перакладзе — «рабочы», у Ізраілі некалькі клубаў з такой назвай. Так у вышэйшай лізе (Лігат ха'аль) гуляе яшчэ тры «Хапаэлі».

Каментары5

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»6

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель1

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск22

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»6

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →