У студзені на небе: метэорны дождж, камета і парад планет
У ноч з 4 на 5 студзеня на небе можна будзе назіраць да 200 падаючых зорак у гадзіну! Метэорная плынь Квадратыды сутыкнецца з Зямлёй.
Убачыць зорны дождж можна будзе за горадам, у слаба асветленых месцах, калі неба не зацягне аблокамі.
А 17 студзеня камета Каталін максімальна блізка падыйдзе да нашай планеты. Убачыць яе можна будзе ў бінокль ці аматарскі тэлескоп.
Парад планет адбудзецца ў небе 31 студзеня. У гэтую ноч у адзін шэраг пашыхтуюцца Месяц, Меркурый, Венера, Марс, Юпітэр і Сатурн.
Каментары