Здарэнні11

У Пружанскім раёне на пажары ў навагоднюю ноч выратаваныя 16 чалавек ФОТА

1 студзеня а 05.11 у цэнтр аператыўнага кіравання Пружанскім выратавальнікам ад жанчыны паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Новыя Засімавічы.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, з акна пяціпавярховіка на чацвёртым паверсе выбівалася полымя. Дом стаіць на балансе КУВП «Пружанскі Камунальнік».

Пажар пачаўся ў пакоі агульнага карыстання з балконам, які выкарыстоўваецца для сушкі бялізны. Падраздзяленнямі МНС з палаючага чацвертага і пятага паверхаў выратавана 16 чалавек з іх двое дзяцей: людзей выводзілі па лесвiчных маршах з дапамогай масак для ратаваных, дваіх чалавек здымалі з верхняга паверха з дапамогай драбінаў. З кватэр пад'езда таксама эвакуявана 26 чалавек.

У 05.39 пажар быў лакалізаваны, у 05.49 ліквідаваны. У выніку пажару агнём знішчана маёмасць, пашкоджана ўнутранае аздабленне пакоя і калідора, пацярпелых няма. Адна з разгляданых версій пажару - кінуты недапалак, паведамляе сайт МНС.

Каментары1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →