З-за закрыцця батумскага аэрапорта быў адменены начны авіярэйс з Мінска ў Батумі (час адпраўлення ў 00.10 3 студзеня).
«З-за моцнага снегападу і закрыцця аэрапорта Батумі мы вымушаны сёння адмяніць начны рэйс Мінск - Батумі - Мінск (В2-737 3 студзеня, Мінск - Батумі і В2-738 3 студзеня, Батумі - Мінск). Просім прабачэння за нязручнасці», - паведамілі ў авіякампаніі «Белавія».
Квіткі можна памяняць без штрафных санкцый на гэты ж рэйс на іншую дату, альбо на рэйс Мінск - Тбілісі, альбо здаць у месцы набыцця.
Каментары