«Пакаленне Абамы»? Моладзь ЗША хоча накіраваць армію супраць ІДзІЛ, але не хоча служыць
Большасць маладых амерыканцаў падтрымліваюць наземную аперацыю супраць «Ісламскай дзяржавы», сведчыць грунтоўнае апытанне, якое правёў Гарвардскі інстытут палітыкі.
Такога меркавання прытрымліваюцца 60% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў.
У той жа час 62% апытаных адмаўляюцца асабіста браць удзел у ваенных дзеяннях, нават калі краіне спатрэбіцца большая колькасць салдат.
І толькі менш за 20% гатовыя пайсці ў армію, калі краіне спатрэбіцца для вядзення вайны больш салдат.
У цэлым сярод моладзі больш прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі, да якой належыць Барак Абама (ён кіруе краінай апошнія 8 год). 56% маладых людзей хацелі б, каб у 2016 годзе прэзідэнтам краіны быў абраны дэмакрат. Моладзь прарэспубліканскіх перакананняў складае прыкладна 36% ад агульнай колькасці апытаных.
Пры гэтым маладыя дэмакраты, прыхільнікі леваліберальных каштоўнасцяў і «правоў ЛГБТ», складаюць мінімальную частку тых, хто гатовы служыць і паміраць у той вайне, за якую яны выступаюць.
Сярод той моладзі, якая цяпер служыць у амерыканскай арміі або заяўляе пра сваё жаданне пайсці служыць у выпадку патрэбы, дэмакраты складаюць усяго толькі 11%, у той час як у цэлым менш шматлікія рэспубліканцы — 24%.
Каментары