banksy.co.uk

banksy.co.uk

Ананімны мастак Бэнксі намаляваў графіці ў лагеры мігрантаў у французскім горадзе Кале. Ён адлюстраваў на сцяне Стыва Джобса, які трымае ў руцэ камп'ютар Apple і мяшок з рэчамі. Побач са сцяной бачныя палаткі бежанцаў.

У сябе на сайце Бэнксі падпісаў графіці радком «Сын мігранта з Сірыі» — гэта адсылка да таго, што біялагічны бацька Стыва Джобса, Абдулфата Джандалі быў сірыйцам, які пераехаў у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?