У Варнянах мужчына «зайшоў» у дом сужыцелькі… на аўтамабiлi, бо ня даў рады адчыніць дзьверы ключамі.
У Варнянах мужчына «зайшоў» у дом сужыцелькі… на аўтамабiлi, бо ня даў рады адчыніць дзьверы ключамі.
Жыхарка вёскi Варняны Астравецкага раёну спала, калi яе сужыцель пасьля апоўначы вярнуўся дамоў з гасьцей на машыне «Аўдзi‑100». Маючы ключ ад уваходных дзьвярэй, ён (вiдаць, быў, мякка кажучы, не зусiм цьвярозы) ня змог iм скарыстацца: некалькi разоў спрабаваў трапiць ключом у замок, але безвынiкова.
Тады ён сеў у сваю машыну, уключыў перадачу i паехаў прама на дзьверы. Ад удару яны «выскачылi». Былi пашкоджаны сьцены i перад аўтамабiля. Гора‑вадзiцель, зразумеўшы, што сужыцелька яму гэтага не даруе, уцёк да родных у вёску Слабада…
Каментары