Каралеўская пракуратура Вялікабрытаніі ў сераду адмовілася ад пазову да 28-гадовай студэнткі Бахар Мустафа, якая прапанавала ў посце ў сацыяльнай сетцы «забіць усіх белых мужчын».
На думку пракуратуры, у дзеяннях Мустафы, абвінавачанай у распаўсюдзе абразлівых або непрыстойных паведамленняў, не было складу злачынства. Пры гэтым ініцыявала судовы разгляд таксама пракуратура.
Адвакаты Мустафы раскрытыкавалі дзеянні ведамства. «Рашэнне спачатку распачаць справу і потым адступіцца, якое прыняла Каралеўская пракуратура, ды яшчэ так хутка, прымушае сумнявацца ў яе здольнасці прымаць разумныя рашэнні па далікатных справах», — заявіў адвакат студэнткі.
Як паведамілі ў пракуратуры, рашэнне не пераследваць Мастафу ў судзе ўжо было абскарджана адным з бакоў у яе справе.
Мустафа, якая арганізуе ў сваім каледжы мерапрыемствы для прадстаўнікоў этнічных меншасцяў на грамадскіх пачатках, і раней абвінавачвалася ў распаўсюдзе дыскрымінацыйных паведамленняў. Так, запрашаючы студэнтаў на адну з арганізаваных ёй вечарынак, яна прасіла белых мужчын не прыходзіць, нават калі запрашэнне трапіла ім у рукі.
Каментары