Грамадства

«Белавія» ўвяла дадатковы платны сэрвіс па пераафармленні памылкова запоўненых квіткоў

Авіякампанія «Белавія» ўвяла дадатковы платны сэрвіс па пераафармленні памылкова запоўненых білетаў, паведаміла начальнік аддзела рэкламы і камунікацый авіякампаніі Вольга Герасенка.

«Калі пасажыр убачыў памылку ў прозвішчы або імені і хоча пазбегнуць праблем у час рэгістрацыі на рэйс, ён можа па сваім жаданні перааформіць білет на платнай аснове», — адзначыла начальнік аддзела. Кошт такой паслугі складае 30 еўра і спаганяецца за кожнае пераафармленне авіябілета.

Вольга Герасенка расказала, што часам пасажыры афармляюць авіябілеты лацінскімі літарамі, перакладаючы прозвішча з рускай мовы. У той жа час пры рэгістрацыі на рэйс прад'яўляецца пашпарт, у якім прозвішча напісана ў беларускім варыянце. «Напрыклад, прадстаўніку нашай авіякампаніі будзе зразумела, што гэта адзін і той жа пасажыр, але пры вылеце з-за мяжы на рэгістрацыі могуць узнікнуць праблемы. Як бы там ні было, канчаткова рашэнне аб неабходнасці пераафармлення білета прымае сам пасажыр. Чалавек можа пакінуць білет з памылкамі, але ён павінен быць гатовы да таго, што рэгістрацыя на рэйс можа заняць больш часу», — растлумачыла яна.

Паслуга «Добраахвотнае пераафармленне авіябілета ў сувязі са змяненнем поля імя пасажыра ў авіябілеце» прадугледжвае пераафармленне авіябілета з мэтай карэкцыі поля імя пасажыра ў авіябілеце, каб даныя ў авіябілеце і пашпарце адпавядалі адно аднаму. Пры гэтым пераафармленне авіябілета на іншага пасажыра забаронена.

На сайце авіякампаніі адзначана, што пераафармленне авіябілета ў сувязі са змяненнем поля імя пасажыра на названых вышэй умовах магчыма ў выпадку, калі ў авіябілеце змешчаны толькі палётныя сегменты, аформленыя на ўласныя рэйсы «Белавія». Калі ў авіябілеце змешчаны палётныя сегменты іншых авіякампаній, пасажырам трэба звярнуцца ў службу падтрымкі кліентаў кампаніі, якая аформіла авіябілет, для ўдакладнення ўмоў пераафармлення.

Збор у памеры 30 еўра не спаганяецца з удзельнікаў праграмы «Белавія Лідар» (залатога і сярэбранага ўзроўняў), з пасажыраў, якім менш за 2 гады, за пераафармленне авіябілетаў, дзе змешчаны толькі палётныя сегменты бізнес-класа (пры камбінацыі ў білеце тарыфаў эканамічнага і бізнес-класа збор спаганяецца).

Разам з тым, беларускі авіяперавозчык паведамляе, што пераафармленне білета ў сувязі са змяненнем прозвішча або імя выконваецца бясплатна на падставе дакумента, які пацвярджае гэта змяненне. Такім дакументам можа быць пасведчанне аб шлюбе, разводзе, змяненні імя. «Пашпарт не з'яўляецца дакументам, які пацвярджае змяненне прозвішча або імя», — звярнулі ўвагу ў авіякампаніі.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы18

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку37

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы18

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →