Грамадства22

З’явіўся фэйкавы сайт рэгістрацыі анкет у польскім консульстве

У інтэрнэце на беларускім дамене з’явіўся фэйкавы сайт з рэгістрацыяй анкет у польскім консульстве. Ён мае вельмі падобны адрас да афіцыйнага сайта e-konsulat.gov.pl, на якім можна зарэгістраваць анкету для атрымання візы.

«Амбасада Польшчы ў Беларусі засцерагае аб небяспецы выкарыстання фальшывай сістэмы рэгістрацыі візавых анкет, які імітуе афіцыйную сістэму рэгістрацыі візавых анкет, якую выкарыстоўваюць дыпламатычныя прадстаўніцтва ў Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Да таго ж амбасада заявіла, што не мае ніякага дачынення да неафіцыйных форм рэгістрацыі анкет і не нясе за іх выкарыстанне адказнасць.

Беларускі фэйк сайта e-konsulat.gov.pl аказваецца формай для заяўкі на афармленне візы. Пасля ўвядзення дадзеных (імя, нумар тэлефона і пошта) на мабільны вельмі хутка ператэлефаноўвае малады чалавек. Калі ў пашпарце ўжо былі візы, то за 980 тысяч і 60 еўра прапануюць гадавы польскі шэнген. Калі пашпарт пусты - за 600 тысяч і 60 еўра абяцаюць зрабіць трохразовую французскую візу, а пасля яе заканчэння гадавую польскую.

Як даведалася Еўрарадыё, сайт зарэгістраваны на фізічную асобу, якая, згодна з беларускім заканадаўствам не можа прадастаўляць паслугі на сайце. З гэтай нагоды польская амбасада ўжо даслала ноту ў беларускае Міністэрства замежных спраў.

Праўда, падобныя паслугі прапаноўваюць вельмі даўно. «Хакеры», з якімі дагэтуль ніхто не можа справіцца, за грошы рэгіструюць анкеты ў польскім консульстве з дапамогай спецыяльных праграм. Звычайнаму карыстальніку прабіцца ў дзень рэгістрацыі анкет даволі цяжка, бо з-за атак «хакераў» ён амаль недасяжны. Таму людзі карыстаюцца паслугамі рэгістрацыі за грошы.

Каментары2

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам16

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →