Эканоміка5050

Кірыл Руды назваў пяць прычын, чаму рэформ не будзе (у Беларусі ў 2016 годзе)

Фота Сяргея Гудзіліна

«Чаму рэформы не атрымаюцца (у Беларусі ў 2016 годзе)» — так гучала назва даклада памочніка прэзідэнта па эканоміцы Кірыла Рудага на Кастрычніцкім эканамічным форуме, што праходзіць у Мінску 3—4 лістапада. Назва неардынарная для высокага чыноўніка, прамым быў і сам выступ, без дэмагогіі і рытуальшчыны.

Кірыл Руды сфармуляваў пяць прычын, чаму рэформаў наўрад ці варта чакаць у 2016-м, і тры перадумовы для іх правядзення. Прыводзім тэзісы Рудага.

Пяць прычын, чаму рэформы не атрымаюцца ў 2016 годзе

1) Відавочнага грамадскага запыту на рэформы няма.

Непазбежнасць рэформаў відавочная для эканамістаў. Але ў насельніцтва рэформы асацыіруецца з рэформамі часоў развалу СССР. Тое, што адбываецца ў Беларусі, цяжка параўнаць з сітуацыяй у Саюзе ў 80-х, у Кітаі – у 70-х. У людзей пытанне: «Навошта?». Для тых, хто прымае рашэнне, патрэба рэформаў таксама не відавочная. Тым больш да іх інфармацыя часам даходзіць са скажэннямі, сказаў Руды.

2) «Рэформы праводзяцца, калі няма грошай».

А грошы ў бюджэт надыходзяць. Сказаць, што грошай няма ў краіне, было б перабольшаннем. Збіраюцца падаткі, вядуцца перамовы аб крэдыце МВФ. Таму неабходнасці тэрміновых зменаў таксама няма і ў людзей, што прымаюць рашэнні, няма разумення неабходнасці рэформаў.

Асноўнай тактыкай застаецца дасягненне хуткіх вынікаў праз кароткатэрміновыя захады.

3) Для рэформаў патрэбны вонкавы стымул.

Для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы такім стымулам было ўступленне ў Еўрасаюз. А пасля ўступлення гэтыя рэформы спыняліся.

А для Беларусі вонкавага стымулу для рэформаў няма. Беларусь даказала, што, калі на яе аказваюць вонкавы ціск, вынік атрымліваецца процілеглы.

4) Існуе кадравы дэфіцыт, мала спецыялістаў, гатовых правесці рэформы. 

Перагрузка бягучымі праблемамі не пакідае сіл для прыняцца стратэгічных рашэнняў. «Хто ва ўрадзе мае вопыт працы ў рынкавых умовах? Трэба адрозніваць заходні гарнітур ад заходніх мазгоў», — афарыстычна сказаў Руды. У нас ёсць шмат граматных фінансістаў, эканамістаў, інжынераў, якія здольныя правесці рэформы. Але як яны будуць ужывацца з сілавікамі старой школы ці гаспадарнікамі? — намякнуў ён на тое, якія сілы выступаюць супраць перамен.

5) Руды паскардзіўся і на штучнае нагнятанне негатыўнай рэакцыі накшталт «гэтыя рэфарматары ў 1990-х давялі краіну да ручкі».

Як толькі гучыць тонкі голас рэфарматараў, адразу чуваць хор крытычных галасоў людзей, якія баяцца, што ўсё распрададуць. Між тым рэфарматары 90-х ліквідавалі таварны дэфіцыт і не дапусцілі голаду, нагадаў Руды.

Што трэба для рэформаў?

Руды сфармуляваў таксама тры перадумовы для таго, каб рэформы адбыліся і каб яны былі паспяховымі.

1) Патрэбны шырокі грамадскі запыт на рэформы і падтрымка рэформаў.

Для гэтага трэба, каб задума рэформаў была празрыстай.

Калі няма грамадскага запыту на рэформы, гэта не значыць, што няма запыту на лепшае жыццё, адзначыў Руды. І гэтае лепшае жыццё нельга пазычыць, пераклаўшы пазыкавы цяжар на будучыя пакаленні, нагадаў ён.

2) Гэты запыт на рэформы павінен сыходзіць ад сярэдняга класа.

А колькі ён складае ў Беларусі? Ён няўстойлівы. У 2014 ён складаў 49%, у 2015 скараціўся да 39% (ацэнкі НДЭІ Міністэрства эканомікі).

Задача ўрада – гадаваць сярэдні клас, у тым ліку падтрымкай малога і сярэдняга бізнэсу, і тут шмат чаго робіцца, што раней лічылі немагчымым.

3) Павінен быць запыт на рэформы з боку палітычнай эліты. З’явіўся пакаленчы зрух ва ўрадзе, у эканамічных міністэрствах, у Нацбанку, адзначыў Руды. Прычым ён не толькі пакаленчы, але і ментальны.

Штогод рэформы распрацоўваюцца, прычым ужо не для міжнародных арганізацый, але для самой краіны.

Рэформы не ёсць нечым чужым Рэспубліцы Беларусь, адзначыў Руды. Нельга сказаць, што не было спробаў рэфармавання ў апошнія гады. Расце прыватны сектар, растуць замежныя інвестыцыі. Скарацілася доля сельскай гаспадаркі, прамысловасці ў ВУП. Структура эканомікі мяняецца. Вызначаюцца новыя прыярытэты, і туды ўкладаюцца рэсурсы. Аднак рэформы ідуць рэактыўна, прызнаў Руды.

Канчатковы адказ на пытанне, «ці адбудуцца рэформы», Руды параіў шукаць у афіцыйных дакументах і выступах кіраўніка дзяржавы. Ёсць маса рацыянальных і ірацыянальных фактараў, што ўплываюць на гэтае рашэнне, сказаў дарадца прэзідэнта па эканоміцы.

«Але адназначна адно: пры відавочным пагаршэнні сітуацыі рэакцыя дакладна будзе. Пры цэнтралізацыі рашэнняў хуткая рэакцыя з боку ўлады можа мець розныя напрамкі і розныя наступствы», — паабяцаў Кірыл Руды.

Чытайце таксама: У Мінску пачаў працу штогадовы Кастрычніцкі эканамічны форум. У ім традыцыйны бяруць удзел найбольш адкрытыя грамадству прадстаўнікі верхняга эшалону ўлады. У сёлетняй праграме выступы намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалая Снапкова, памочніка прэзідэнта Кірыла Рудага і віцэ-прэм’ера Васіля Мацюшэўскага.

Каментары50

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы5

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве5

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу3

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

Марыі Захаравай перад вылетам на мерапрыемства АБСЕ анулявалі мальтыйскую візу7

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю вытворчасць у школе9

Вітамін В3 можа нашкодзіць здароўю — вучоныя

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

У ЗША застрэлілі кіраўніка найбуйнейшай страхавой кампаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы5

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Галоўнае
Усе навіны →