Расійскі спявак Цімаці (сапраўднае імя Цімур Ільдаравіч Юнусаў) стаў вядомы на тэрыторыі СНД падчас расійскага шоу «Фабрыка Зорак». Cёння рускі рэпер актывізаваўся як ніколі. За апошнія два гады спявак выпусціў некалькі вірусных песень, якія набралі мільёны праглядаў на YouTube. Напрыклад, гэта песня «Слышишь, ты чё такая дерзкая».
Яго вірусны трэк пра бараду:
Гэтыя трэкі ёсць амаль у кожнага школьніка на тэлефоне ў Расіі. Беларускія клубы таксама не сталі выключэннем.
Апошнім часам рэпер пачаў здымаць прапагандысцкія ролікі. Трэба адзначыць, што сёння Цімаці адзін з найлепшых сяброў Рамзана Кадырава. Яны разам адпачываюць і займаюцца ў трэнажорнай зале.
Нядаўна рэпер выпусціў кліп на песню «Мой найлепшы сябра гэта прэзідэнт Пуцін»:
Заўважце наколькі якасна зняты кліп. Сучасныя музычныя эфекты, вялікая масоўка, спецэфекты. Паўсюль мільгае «Лада Каліна». Просты і запамінальны прыпеў. Адным словам зроблена ўсё, для таго каб «народ падпяваў». А вось ягоны кліп «Баклажан», у якім усхваляецца Лада:
І зноў кліп зняты па тым жа прынцыпе. Усё прыгожа, з доляй гумару, але выходзіць, што «Лада» — найлепшая машына ў свеце.
Сёння прапаганда выйшла на новы, інфармацыйны ўзровень. Калі раней запалохванне стварала лідара, якога ўсе баяліся, то сёння як мага больш грошай укладаецца ў інфармацыйныя сродкі. Вядома што падлеткі не будуць шукаць патаемнага сэнсу ў гэтым, але падсвядома будуць ведаць матывы і падпяваць.
Дарэчы, 20 лістапада Цімаці прыедзе ў Мінск з канцэртам у BlackHall бары. У афішы напісана, што ён самы запатрабаваны і паспяховы артыст Расіі. Ці стануць беларусы ўсхваляць Пуціна на ягоным канцэрце ў Мінску?
***
Цімур Ільдаравіч Юнусаў, больш вядомы як Цімаці — расійскі выканаўца, музычны прадзюсар, акцёр і прадпрымальнік, выпускнік «Фабрыкі зорак 4». Заслужаны артыст Чачэнскай Рэспублікі (2014). Супрацоўнічаў з такімі амерыканскімі выканаўцамі, як Snoop Dogg, Баста Раймс.
Каментары