1. Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека. Святлана Алексіевіч
У перакладзе з расійскай Валерыя Стралко і Ціхана Чарнякевіча.
Беларусы былі падрыхтаваныя да Нобелеўскай прэміі, як ні круці.
Літаратура факту.
2. Мама Му ў басейне. Юя Вісландэр. У перакладзе са шведскай Надзеі Кандрусевіч
Чарговыя прыгоды талерантнай і паліткарэктнай каровы і яе сябра, хвалько і нахабы Крумкача. Ясна, для сучасных дзетак.
3. Рома едзе-2. Раман Свечнікаў
Другая частка эпічнага падарожжа маладога мінчука — гэтым разам пра Паўднёвую і Паўночную Амерыкі.
4. Heta Belarus, Dzietka! Маша Чаракова і Марта Чарнова
Дзве беларускі надта доўга жылі па-за межамі Бацькаўшчыны і ўсё пазабывалі: нашу ветлівасць, чысціню, паліткарэктнасць і прынцып аднаго акна. Цяпер пакутліва ўспамінаюць. Выйшла іранічна і дасціпна.
Па-беларуску і ангельску.
5. Сівер-гара. Ігар Кулікоў
Малады паэт Ігар Кулікоў у новым зборніку кліча Пана Мовы. І, той Пан, здаецца, адгукнуўся.
6. Нататкі таткі. Андрэй Хадановіч
Цёплыя вершыкі для дзетак з сямейнага жыцця.
7. Смаленне вепрука. Міхась Стральцоў
Перавыданне выбраных твораў майстра кароткага апавядання.
8. Сем Ружаў. Надзея Ясмінска. Ілюстратар Кацярына Дубовік
Проста шалёна прыгожая кніжка для дзетак з чароўнымі казкамі ў дадатак.
9. У капцюрох ГПУ. Францішак Аляхновіч
Гэтая кніга, якая задоўга да «Архіпелага Гулага» апавяла пра зверствы сталінскай сістэмы, дарэчы, зрабілася ці не першым беларускім выданнем, шырока вядомым у свеце, перакладзеным на асноўныя мовы свету.
10. Гісторыі (пра Мінск і яго ваколіцы). Адам Глобус
Кастрычнік. Мінск. Чартаўня.
Удакладніць актуальную колькасць і кошт кніг можна па тэлефоне (17)2906306 альбо задаўшы пытанне на старонцы Кнігарні ў фэйсбуку.
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за верасень
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за жнівень
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за май
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за чэрвень
Каментары