Нядаўна ў сербскім Белградзе скончыўся чэмпіянат свету па кікбоксінгу.
Прадстаўнікі Беларусі 12 разоў падымаліся на п'едэстал — у нашых 3 залатыя, 2 срэбраныя і 7 бронзавых медалёў.
Чэмпіёнамі свету сталі Яўген Целіца, Андрэй Хамянок і Кацярына Кавалёва.
Срэбра — Артур Ісаянц і Пятро Раманкевіч.
З бронзаю Сяргей Скіба, Юрый Жукоўскі, Максім Спадарэнка, Алена Ляшкевіч, Алена Муратава, Павал Шэлест і Цімур Мамедаў.
Віншуем!
Каментары