Навука і тэхналогіі22

NASA абрала наступную пасля Плутона мэту «Новых Гарызонтаў»

Новай мэты «Новыя Гарызонты» дасягнуць 1 студзеня 2019 года.

Аб’ект у Поясе Койпера ва ўяўленні мастака. Выява: NASA/JHUAPL/SwRI/Alex Parker

Пасля даследавання Плутона NASA амаль дакладна скіруе апарат New Horizons да аб’екта 2014 MU69 ў поясе Койпера. Спецыялісты агенцтва парэкамендавалі аб’ект камандзе апарата, але тая зацвердзіць яго канчаткова толькі пасля дадатковай экспертызы.

2014 MU69 — невялікі астэроід дыяметрам каля 45 км, гэта класічны аб’ект пояса Койпера, адзіны аб’ект, які «Новыя Гарызонты» дакладна змогуць дасягнуць. Ад Плутона да яго мільярд міль.

А ад нас да «Новых Гарызонтаў» на сёння 3 млрд міль.

Да адкрыцця 2014 MU69 у кастрычніку 2014 года з «пасляплутонаўскай» мэтай былі праблемы: іншага кандыдата, 2014 PN70 можна было дасягнуць з імавернасцю 97%, спатрэбілася б выдаткаваць на змену хуткасці ўдвая больш паліва. Да астатніх кандыдатаў шанцы даляцець былі яшчэ меншыя. Меншы расход паліва дасць магчымасць правесці больш даследаванняў і застрахавацца ад непрадбачаных сітуацый.

New Horizons быў запушчаны ў 2006 годзе, дасягнуў Плутона ў 2015-м. Дзякуючы місіі сабрана 50 Гб інфармацыі, якая будзе перадавацца на Зямлю да 2017 года і дазволіць выявіць, ці мае Плутон падлёдны акіян. Апарат паказаў чалавецтву, што Плутон мае сэрцайка, рассечанае скаламі.

У студзені 2019 года New Horizons мае дасягнуць сваёй наступнай мэты, патраціўшы прыблізна траціну наяўнага паліва. Магчыма, далей апарат скіруюць на новыя аб’екты. Завяршэнне місіі запланаванае на 2026 год.

Каментары2

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →