Улада2323

Статкевіч: Хачу арганізаваць сустрэчу Лукашэнкі з выбаршчыкамі на плошчы

Былы палітвязень расказаў на прэс-канферэнцыі, чаму не баіцца ізноў трапіць за краты.

28 жніўня Мікалай Статкевіч разам з Уладзімірам Някляевым, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам правялі супольную прэс-канферэнцыю, на якой расказалі пра свае планы на рэшту прэзідэнцкай кампаніі.

Усе яны збіраюцца актыўна працаваць над непрызнаннем выбараў міжнароднай супольнасцю, фіксаваць факты фальсіфікацыі выбараў.

Адным з запланаваных мерапрыемстваў Мікалай Статкевіч назваў сустрэчу Лукашэнкі з выбаршчыкамі «у прыгожым месцы горада, на плошчы». Былы палітвязень мяркуе, што калі кіраўнік краіны зацікаўлены ў прызнанні выбараў АБСЕ, ён як мінімум не будзе разганяць такую акцыю.

«Пра 11 кастрычніка ніхто не гаворыць — гэтая дата ўжо не цікавая. Мы арганізуем сустрэчу з выбаршчыкамі. Хоць выбараў і няма, закон аб іх ёсць. Я не баюся. Чым больш вы баіцеся, тым больш у вас забіраюць… Калі вы не супраціўляецеся — вы аддаяце прастору. Здалі ўсё. Памятаю, калі вярнуўся пасля хіміі — застаўся толькі Бангалор. Вяртаюся цяпер — ужо і Бангалора няма. Калі ў Лукашэнкі такая складаная сітуацыя і яго прыперла атрымаць легітымнасць, то давайце скарыстаемся гэтым і адваюем сабе прастору. Як толькі ён разгоніць мірны сход выбаршчыкаў, якія прыйшлі яго паслухаць, то ён можа ўжо і не праводзіць гэтыя выбары. Уся легітымнасць скончыцца. Баюся я толькі за блізкіх і за Беларусь», — сказаў Статкевіч.

Каментары23

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці3

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці3

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →