Таргі на фондавых біржах Кітая ў пятніцу пачаліся ростам каціровак. Індэкс Шанхайскай біржы Shanghai Composite на адкрыцці таргоў падрос на 1,1% да 3123,04 пункта.
Ганконскі індэкс Hang Seng ў першыя хвіліны таргоў дадаў 1,6% і вырас да 22186,30 пункта. На гандлёвай пляцоўцы ў Шэньчжэне індэкс Shenzhen Composite вырас на 1,38% да 1776,44 пункта.
У панядзелак індэкс Шанхайскай біржы страціў 8,5%, што прывяло да абвалу фондавых рынкаў па ўсім свеце - горшага за апошнія восем гадоў.
Каментары