Свет1010

Парашэнка: Ніякіх новых мінскіх пагадненняў не будзе

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выключае правядзенне ў Мінску новых перамоў на вышэйшым узроўні па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам, якая адбылася 27 жніўня ў межах рабочага візіту Парашэнкі ў Бельгію.

Паводле слоў украінскага лідара, ёсць комплекс мінскіх дамоўленасцяў, якія трэба выконваць. «Хачу асобна падкрэсліць: не існуе і не будзе існаваць ніякага Мінска трэцяга. У нас існуе ўвесь комплекс мінскіх дамоўленасцяў… Іх трэба выконваць», — цытуе Парашэнку інфармагенцтва УНІАН

Першыя мірныя дамоўленасці па Украіне былі дасягнутыя 5 верасня 2014 года падчас перамоў у Мінску кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў рэгіёне.

Другое пагадненне, якое ўяўляе сабой комплекс мер па выкананні прынятых у верасні дамоўленасцяў, было прынятае ў Мінску 11—12 лютага 2015 года на саміце лідараў краін «нармандскай чацвёркі» — Германіі, Францыі, Украіны і Расіі.

26 жніўня ў Мінску прайшлі чарговыя кансультацыі трохбаковай кантактнай групы па Украіне з удзелам прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама перамовы ўсіх чатырох падгруп — па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях і пытаннях бяспекі. 

Каментуючы вынікі перамоў, спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік паведаміў, што падгрупа па палітычных пытаннях прадоўжыла «дыскусіі адносна закона аб асаблівым статусе і мадальнасцях правядзення мясцовых выбараў». Падгрупа па эканамічных пытаннях абмеркавала планаванне работы нямецкай экспертнай групы, якая будзе накіраваная на Данбас для вывучэння сітуацыі на двух аб'ектах водазабеспячэння (у Данецкай і Луганскай абласцях), якія забяспечваюць насельніцтва па абодва бакі ад лініі сутыкнення.

Падгрупа па пытаннях бяспекі прадоўжыла абмеркаванне пытання аб адводзе ад лініі сутыкнення ўзбраенняў калібрам менш за 100 мм і рэжыме яго верыфікацыі 27 жніўня. Пра вынікі яе работы не паведамляецца.

Каментары10

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве8

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў12

Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко

Пад Масквой моцна загарэлася чыгуначнае дэпо1

Дзеці пад Гроднам гуляюць у небяспечныя гульні

Што лепш: бегаць ці хадзіць?4

МЗС Польшчы дало лаканічны адказ на заяву Васкрасенскага12

Ад якіх хвароб лечыць лазня?2

«Знішчае вірусы, умацоўвае імунітэт». У Брэсце прадаецца дом з кедру3

«Ябацькі спалохаліся, што вайна, аказваецца, побач». Як у Гомелі абмяркоўваюць выбухі беспілотнікаў над горадам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве8

Падлічылі, колькі беларусаў жыве ў Польшчы і Літве

Галоўнае
Усе навіны →