Грамадства1111

Хвастоў адпраўлены ў адстаўку: «Як міністр ён саступаў Макею»

Сёння стала вядома, што 22 жніўня Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку прадстаўніка Беларусі пры ААН у Жэневе Міхаіла Хвастова. Ад 2000 да 2003 Хвастоў узначальваў Міністэрства замежных справаў.

Міхаілу Хвастову 66 гадоў, афіцыйная фармулёўка адстаўкі гучыць так: «у сувязі з выхадам у адстаўку». Хвастоў нарадзіўся ў 1949 у вёсцы Казлоўшчына Пастаўскага раёна. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў (1975), юрыдычны факультэт БДУ (1989). Ад 1982 года на працы ў МЗС БССР, пасля – МЗС Беларусі.

Адстаўку Хвастова мы папрасілі пракаментаваць палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага.

«Гэта лагічна і чакалася даўно. Міхаіл Міхайлавіч шмат гадоў папрацаваў.

Я б ахарактаразаваў Хвастова як вернага чыноўніка. Ён зрабіў сабе кар’еру ад кіраўніка пратаколу да віцэ-прэм’ера. Я нагадаю, што Хвастоў нейкі час быў адначасова і міністрам замежных справаў, і віцэ-прэм’ерам. Быў такі статус у МЗС.

Калі параўнаць яго актыўнасць з сённяшнім міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем, то Хвастоў, безумоўна, саступаў. Тады роля кіраўніка МЗС была не настолькі важнай. Макея ж можна адзначыць як ці не самага актыўнага міністра.

Ніякіх гучных ініцыятываў з боку міністра Хвастова я б не адзначыў. Ён годна і акуратна выконваў свае абавязкі. Яшчэ адзін штрышок, што менавіта пры ім прэс-сакратаром МЗС быў Павел Латушка, на сёння вядома беларускі дыпламат.

Можна згадаць з старонак біяграфіі, што ён быў апошнім на сённяшні момант паслом Беларусі ў ЗША, пасля былі толькі часовыя павераныя. Калі ў Мінск прыязджаў Біл Клінтан, то яго суправаджаў шэф пратаколу Міхаіл Хвастоў.

 Ён без скандалаў мяняў адну пасаду на іншую, кар’ера была даволі роўнай.

У асабістым жыцці ў Міхаіла Міхайлавіча была вялікая трагедыя, смерць сына».

Каментары11

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з краін ЕС стала больш ахвотна выдаваць візы беларусам. Як з гэтага скарыстацца?5

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку6

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд3

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Светабнаўляецца

Падлік галасоў у ЗША. Трамп лідзіруе, перамагаючы ў хісткіх штатах

Галоўнае
Усе навіны →