Жыхарка Чачэрска затрыманая па падазрэнні ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншай жанчыне.
Канфлікт адбыўся на лецішчы, якое знаходзіцца ў межах раённага цэнтра.
41-гадовая жанчына, прыйшоўшы на лецішча, заспела мужа з госцяй. Пасля гэтага адбыўся скандал. Наліўшы ў кубак бензін, які стаяў у верандзе, гаспадыня лінула на ногі 38-гадовай пацярпелай ды кінула запалку.
У выніку жанчына атрымала апёкі 1, 2 і 3 ступені з пашкоджаннем 18% цела. У яе таксама апёкавая хвароба і тэрмаінгаляцыйная траўма. Пацярпелая шпіталізавана ў бальніцу.
Гараджанка, падазраваная ў злачынстве, затрыманая і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ. Па факце наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведзена крымінальная справа.
Каментары