Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў і генеральны дырэктар Сусветнай гандлёвай арганізацыі Раберта Азэведа падпісалі ў Жэневе пратакол аб далучэнні рэспублікі да СГА.
Афіцыйна Казахстан стане 162-м сябрам арганізацыі ў канцы 2015 года, пасля ўрэгулявання ўсіх працэдурных фармальнасцей.
Перамовы аб уступленні Казахстана ў СГА доўжыліся амаль 20 гадоў — заяўка была пададзеная 29 студзеня 1996 года.
Каментары