Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, вечарам 24 ліпеня ў праваахоўныя органы паступіла інфармацыя, што ў двары ўласнага дома ў вёсцы Цвеціна Мёрскага раёна з агнястрэльнай зброі забіты егер Дзісненскага лясгаса 1958 года нараджэння. Злачынца з месца здарэння ўцёк.
З мэтай устанаўлення па гарачых слядах падазронага ў сямі раёнах Віцебскай вобласці ўводзіўся план «Сірэна», былі задзейнічаныя ўсе неабходныя сілы падраздзяленняў СК і органаў унутраных спраў.
Раніцай 25 ліпеня паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства ў закінутым доме ў вёсцы Цвеціна быў затрыманы мясцовы жыхар 1970 года нараджэння. У дачыненні да яго Мёрскім раённым аддзелам СК распачатая справа на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).
Следчыя працягваюць працу: дапытваюць сведак, фіксуюць матэрыяльныя сляды злачынства, прызначаюць экспертныя даследаванні, праводзяць іншыя неабходныя следчыя дзеянні. Як мяркуюць, матывам учынення злачынства з'яўляецца помста за выкананне загінулым грамадскага абавязку.
Каментары