Рэгістравацца ў e-konsulat для атрымання польскай візы можна будзе тры разы на месяц
Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для атрымання візы ў пасольстве Польшчы можна будзе тры разы ў месяц. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дзерска.
Новы графік рэгістрацыі візавых анкет пачне дзейнічаць з 28 ліпеня. Рэгістравацца ў сістэме e-konsulat для падачы візавых анкет у консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Беларусі можна будзе 8, 18 і 28 чысла кожнага месяца з 19.00.
Калі гэтыя дні будуць выхаднымі (прадугледжанымі як польскім, так і беларускім календаром), то зарэгістравацца можна будзе ў апошні рабочы дзень, які папярэднічае выхадному.
Электронная рэгістрацыя ў сістэме з'яўляецца абавязковай для падачы дакументаў на візу ў Польшчу. Раней рэгістравацца ў e-konsulat можна было адзін раз у месяц.
Каментары