У мозгу знойдзены ўчастак, што робіць нас унікальнымі
Та-да-да-даааам! Калі вы малпа, вы падумалі не пра Бетховена, а пра лічбы.
Французскія нейрафізіёлагі знайшлі ўчастак чалавечага мозгу, неактыўны ў іншых жывёл, пра што распавялі ў часопісе Current Biology. Гэты ўчастак адказвае за абстрактнае мысленне.
Даследчыкі далі паслухаць людзям і малпам розныя паслядоўнасці таноў: AAAB (як у Пятай сімфоніі Бетховена), AAAAB, AABA, AAAAAA і іншыя. І малпы, і людзі рэагавалі на змены мелодый, але толькі ў чалавека актывізоўвалася ніжняя лобная звіліна.
Малпы жа, як паказала магнітна-рэзанансная тамаграфія, праяўлялі актыўнасць толькі ва ўчастку, звязаным з лічбамі, нават калі мяняўся і парадак, і колькасць нот.
Такім чынам даказана тое, што гэты ўчастак мозгу чалавека, ніжняя лобная звіліна, адказвае за абстрактнае мысленне, пішуць навукоўцы. Калі і людзі, і малпы падсвядома падлічваюць колькасць нот і іх парадак, толькі людзі (і ніякія іншыя жывёлы) пераходзяць на наступны этап — аналіз гэтай інфармацыі.
Каментары