У Закарпацці грузавік з 35 людзьмі перакуліўся ў прорву
ДТЗ адбылося ў панядзелак раніцай, паведамляе кіраўнік Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль.
Людзі ў аўтобусе ехалі па чарніцы. Грузавы бартавы аўтамабіль «ГАЗ-66» не быў прызначаны для перавозкі пасажыраў. На пад'ёме грузавік заглух, а потым перавярнуўся ў прорву.
Паводле папярэдніх дадзеных, адна жанчына (ёй было 55 гадоў) загінула на месцы, яшчэ 16 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Кіроўца (малады хлопец, які кіраваў грузавіком па даверанасці) ў цяжкім стане.
Параненых эвакуіравалі з месца аварыі з дапамогай усюдыходаў (да падножжа гары выехалі больш за 10 «хуткіх»), усе яны шпіталізаваныя.
Генадзь Маскаль даў даручэнне забяспечыць пацярпелых максімальнай медыцынскай дапамогай і дэталёва расследаваць прычыны аварыі.
Каментары